Украінскія дэсантнікі ўзялі ў палон васьмярых расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці
1- 15.03.2025, 20:06
- 4,758

Відэа.
Байцы Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ ўзялі ў палон васьмярых расейскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. Пра гэта ў суботу, 15 сакавіка, паведамляе камандаванне ДШВ у Facebook.
Адзначаецца, што сярод палонных ёсць як мабілізаваныя, так і кантрактнікі. Яны стануць чарговым папаўненнем абменнага фонду.
Палонным аказалі медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Са слоў дэсантнікаў, расейскія вайскоўцы скардзяцца на бесчалавечнае абыходжанне ў сваіх падраздзяленнях, катаванні і расстрэлы за невыкананне злачынных загадаў.
«Гэтыя людзі выбралі жыццё, а не смерць на полі бою. З ваеннапалоннымі, добра абыходзяцца, яны ў бяспецы і, магчыма, будуць чакаць абмену», - падкрэслілі дэсантнікі і заклікалі вайскоўцаў войска РФ здавацца ў палон.