16 сакавiка 2025, Нядзеля, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме патлумачылі, чаму Трамп надумаў спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»

13
У Белым доме патлумачылі, чаму Трамп надумаў спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»

Сярод прэтэнзій – каментарыі журналістаў у сацсетцы Х супраць прэзідэнта ЗША.

У Белым доме пасля спынення фінансавання «Голасу Амерыкі» выставілі шэраг заўваг да працы выдання. У адміністрацыі Дональда Трампа заявілі, што падаткааплатнікі больш не будуць «на кручку радыкальнай прапаганды».

Пра гэта паведамляе сайт Белага дома.

У Трампа выставілі пералік прэтэнзій да «Голасу Амерыкі», выкарыстоўваючы цытаты розных медыяў, якія абвінавачваюць вяшчальнік у парушэнні журналісцкіх стандартаў і сталым ухіленні ад адказнасці.

Таксама ў Белым доме адзначылі, што некалькі рэпарцёраў «Голасу Амерыкі» публікавалі на сваіх прафесійных старонках у сацсетцы Х (Twitter) каментары супраць Трампа, нягледзячы на палітыку бесстароннасці.

Сярод заўваг па вяшчальніку, якія выставілі ў Трампа:

У кастрычніку 2020 года «Голас Амерыкі» напісаў аб магчымай расейскай ролі ў скандале з ноўтбукам сына былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, Хантэра Байдэна, што адміністрацыя Трампа ўспрыняла як спробу «схаваць праўду».

У верасні 2019 года выданне Daily Caller паведаміла, што «Голас Амерыкі» наняў расейскага антыамерыканскага прапагандыста.

У траўні 2019 года «Голас Амерыкі» звольніў рэпарцёраў за іх ролю ў скасаванні трансляцыі пасярод эфіру пасля ціску з боку кітайскага ўрада.

У сакавіку 2019 года «Голас Амерыкі» выпусціў сюжэт пра трансгендэрных мігрантаў, якія шукаюць прытулку ў ЗША.

Кіраўніцтва «Голасу Амерыкі» папрасіла супрацоўнікаў не называць ХАМАС і яго чальцоў тэрарыстамі, «за выключэннем выпадкаў, калі цытуюцца афіцыйныя заявы».

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт ЗША Трамп падпісаў указ аб скарачэнні сямі федэральных агенцтваў. Дарэчы, будзе скарочанае Агенцтва ЗША па глабальных медыях, якое кіруе выданнямі «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі».

Паведамляецца, што ўрад ЗША спыніў фінансаванне «Радыё Свабода», а работнікаў «Голасу Амерыкі» адправілі ў адпачынкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках