Заснавальнік Bolt увайшоў у раду трэцяга коштам стартапа ў Еўропе
2- 16.03.2025, 16:27
- 2,492

Кампанія ацэненая на 14 мільярдаў еўраў.
Швэдская фінтэх-кампанія Klarna абвясціла на гэтым тыдні аб тым, што заснавальнік кампаніі Bolt Маркус Віліг і фінансавы дырэктар Ніклас Неглен увойдуць у склад рады кампаніі, піша delfi.lt.
Klarna – адзін з самых дарагіх стартапаў у Еўропе, які заняў трэцяе месца ў рэйтынгу, складзеным тэхналагічным парталам Sifted. Кампанія ацэненая на 14 мільярдаў еўраў. Адначасова заснаваная Вілігам кампанія Bolt заняла дзявятае месца з коштам 7,4 мільярда еўраў.
"Інавацыйны падыход Klarna да аплат мяняе індустрыю, і я з нецярпеннем чакаю магчымасці падтрымаць каманду Klarna", – сказаў Віліг ў прэс-рэлізе.
У кампаніі Klarna 85 мільёнаў кліентаў ва ўсім свеце і 600 000 розных партнёраў. У апошнія тыдні сусветныя СМІ паведамляюць аб тым, што Klarna рыхтуецца да выхаду на біржу.
Тыдзень таму Bloomberg напісаў, што першаснае размяшчэнне акцый можа пачацца ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў, але тэрміны могуць змяніцца.
Са звестак Bloomberg, Klarna хоча размясціць акцыі на Нью-Йоркскай фондавай біржы і залучыць 1 мільярд даляраў ЗША.
Мэта - раздронбны кошт 15 мільярдаў даляраў ЗША. На піку папулярнасці ў 2021 годзе швэдская кампанія ацэньвалася на 45,6 мільярда даляраў ЗША, але ў наступным годзе яе рынкавы кошт значна знізіўся да 6,7 мільярда даляраў ЗША.