УСУ разбілі яшчэ адну калону расейцаў на квадрацыклах
3- 16.03.2025, 18:16
- 2,806

Акупантаў адпраўляюць у мясныя штурмы.
Спробы УС РФ зайсці ў фланг УСУ, прарваўшыся да сяла Басоўка на Сумшчыне, абарочваюцца разгромамі і стратамі. Украінскія сілы паспяхова адбіваюць штурмы, знішчаючы жывую сілу супраціўніка.
Пра гэта адкрыта расказаў расейскі Z-рэсурс "Паўночны канал", звязаны з УС РФ, паведамяляе "Дыялог".
УСУ актыўна выкарыстоўваюць беспілотнікі, каб стрымаць рух супраціўніка на гэтым адцінку. Акупантаў, якія з'яўляюцца ў гэтай зоне, неадкладна знішчаюць.
“Басоўку працягваем штурмаваць на квадрацыклах. І працягваем… атрымлівацьяк мае быць. Ужо які дзень запар. Здавалася б, зрабілі высновы, але не - зноў наперад, зноў па тым жа сцэнары, зноў пад удары. Шкада хлопцаў. Вельмі шкада”, - напісаў Z-канал.
Паводле ягоных звестак, у самазабойчыя штурмы на гэтым адцінку сваіх салдат адпраўляе камандаванне 56-га палка УС РФ.