16 сакавiка 2025, Нядзеля, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ліквідавалі некалькіх верхаводаў хусітаў

6
ЗША ліквідавалі некалькіх верхаводаў хусітаў

Дарадца Трампа ў нацыянальнай бяспецы падзяліўся дэталямі ўдараў па Емене.

ЗША нанеслі маштабныя авіяўдары па хусітах у Емене за іх атакі на караблі ў Чырвоным моры. Вашынгтон ліквідаваў некалькіх лідараў хусітаў, якія падтрымліваюцца Іранам.

Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолц, паведамляе ABC News.

Прадстаўнік Белага дома адзначыў, што апошнія ўдары адрозніваецца ад незлічоных атак, якія былі нанесеныя ў часы былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

«Гэта быў пераважны адказ, які фактычна быў накіраваны на некалькіх лідараў хусітаў, знішчыўшы іх. І розніца тут у тым, што, па-першае, мы пераследуем кіраўніцтва хусітаў, а па-другое, ускладаем адказнасць на Іран», - сказаў Уолц.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках