Украінскія БПЛА масава атакавалі Расею
2- 17.03.2025, 8:06
- 15,348

Ёсць траплянні па паліўна-энэргетычным комплексе.
Дроны УСУ атакавалі адразу некалькі рэгіёнаў Расеі. Паведамляецца аб прылётах у Валгаградскай, Растоўскай, Тульскай, Курскай, Бранскай, Арлоўскай, Астраханскай абласцях і Ніжагародскай абласцях.
Мясцовы Telegram-канал Ніжняга Ноўгарада паведаміў, што ў аэрапорце горада Чкалаў быў уведзены план «Дыван» праз пагрозы беспілотнікаў, затрыманыя два рэйсы: Ніжні Ноўгарад - Ташкент і Ніжні Ноўгарад - Чэлябінск, а рэйс з Шарм-эль-Шэйха сышоў на запасны аэрадром.
Уначы БПЛА атакавалі паліўна-энэргетычны комплекс у Астраханскай вобласці.
«Сёння ноччу УСУ зноў распачалі спробу масаванага нападу беспілотнікаў на аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі рэгіёну, у тым ліку ПЭК. Рабочыя змены загадзя эвакуаваныя. Сродкі РЭБ і СПА адпрацавалі ў штатным рэжыме. Пры падзенні абломкаў БПЛА на тэрыторыі аб'екта адбылося ўзгаранне. Сітуацыя кантраляваная, спецыялісты экстраных службаў на месцы неадкладна прыступілі да ліквідацыі наступстваў. Падчас атак пацярпеў адзін чалавек. На гэты момант пацярпелы дастаўлены ў лякарню», - напісаў Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін у сваім Telegram-канале.