17 сакавiка 2025, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падстаўляецца пад удар

20
Лукашэнка падстаўляецца пад удар

Дыктатар падтрымаў ідэю РФ аб будаўніцтве завода беспілотнікаў.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна Максім Арэшкін паведаміў, што найбліжэйшым часам Маскву наведае дэлегацыя рэжыму Лукашэнкі. Прадстаўнікі краін абмяркуюць прапановы аб супольнай вытворчасці БПЛА.

«Беларуская дэлегацыя зараз прыедзе ў Расею, будзе вывучаць усе прапановы канкрэтныя. Выходзіць на канкрэтныя дамоўленасці», - сказаў Максім Арэшкін «РИА Новости».

6 сакавіка Лукашэнка падтрымаў ідэю Расеі пабудаваць у рэспубліцы завод для вытворчасці беспілотнікаў. Прапанову ён назваў "вельмі вялікай перспектывай". Чакаецца, што на заводзе змогуць выпускаць да 100 тысяч БПЛА за год.

Палітолаг Анатоль Котаў у інтэрв'ю сайту Charter97.org выказаў меркаванне, што такое прадпрыемства на тэрыторыі Беларусі можа справакаваць Украіну на ўдар:

- Спачатку, я так прагназую, паспрабуюць папярэдзіць праз каналы камунікацыі, якія ўсё адно захоўваюцца, што гэта дрэнная ідэя.

Калі ў Беларусі гэтага не зразумеюць, то ў якасці такой сігнальнай акцыі ўкраінскі дрон можа ўпасці дзе-небудзь побач з будпляцоўкай такога аб'екта, каб прадэманстраваць усю сур'ёзнасць намераў для недапушчэння стварэння вытворчасці, якая будзе ўжо зусім у адкрытую вырабляць тэхніку, якую выкарыстоўвае Расея ў мэтах сваёй агрэсіўнай вайны супраць Украіны.

Калі будзе даказана, што прадукцыя гэтага прадпрыемства выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў па Украіне, то на Беларусі будзе пазначаная яшчэ адна вялікая мішэнь, і гэтая мішэнь будзе адназначна не цывільная, як у выпадку з НПЗ, а цалкам сабе законная вайсковая цэль. Тым самым Лукашэнка ўжо проста напрошваецца, каб быць атакаваным.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках