Трамп назваў пытанні, якія абмяркуе з Пуціным
19- 17.03.2025, 10:13
- 6,806

Размова павінна адбыцца ў аўторак.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падчас размовы з расейскім дыктатарам Пуціным плануе абмеркаваць пытанне тэрыторый і "падзел пэўных актываў" паміж РФ і Украінай, паведамляе Reuters.
“Мы будзем размаўляць пра тэрыторыю. Мы будзем пра электрастанцыі”, - сказаў Трамп, адказваючы на пытанне аб саступках з абодвух бакоў і маючы на ўвазе Запарожскую АЭС, якая знаходзіцца пад кантролем расейскіх акупантаў.
“Я думаю, што шмат з гэтага ўжо абмяркоўваецца абодвума сторанамі, Украінай і Расеяй. Мы ўжо гаворым аб гэтым, аб падзеле пэўных актываў”, - цытуе амерыканскага прэзідэнта агенцтва навін.
Раней Дональд Трамп заявіў, што ягоная размова з Пуціным павінна адбыцца ў аўторак.