NBC: Папулярнасць дэмакратаў у ЗША ўпала да мінімуму за 35 гадоў
32- 17.03.2025, 10:37
- 6,722

Выбарцы чакаюць ад партыі больш жорсткай абароны сваіх пазіцый.
Дэмакратычная партыя ЗША дасягнула рэкордна нізкага з 1990 года ўзроўню папулярнасці сярод амерыканскіх выбарцаў. Гэта вынікае з апытання, праведзенага тэлеканалам NBC.
Згодна з вынікамі апытання, толькі 27% амерыканцаў ставяцца да дэмакратаў станоўча. 55% рэспандэнтаў паведамілі аб негатыўным стаўленні да партыі, 38% з іх назвалі свае погляды "вельмі" негатыўнымі.
"(Гэта. — рэд.) з'яўляецца самым нізкім станоўчым рэйтынгам партыі ў апытанні NBC з 1990 года", — паведаміў тэлеканал.
Збольшага падзенне рэйтынгу Дэмакратычнай партыі экспэрты звязваюць з паразай дэмакратыкі Камалы Гарыс на прэзідэнцкіх выбарах. Цяпер выбарцы-дэмакраты чакаюць ад партыі больш жорсткай абароны сваіх пазіцый замест пошуку кампрамісаў.