17 сакавiка 2025, панядзелак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, чаму Латвія закрывала мяжу з Беларуссю

2
Стала вядома, чаму Латвія закрывала мяжу з Беларуссю
Фатаграфія з камеры назірання на памежным пераходзе Грыгароўшчына

Рух на адзіным пункце пропуску могуць абмежаваць.

Латвія на дзевяць гадзін закрывала адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына" з беларускага боку). Гэта адбылося ўчора, 16 сакавіка.

Пункт пропуску быў закрыты, каб прадухіліць магчымае незаконнае перасячэнне мяжы. Латвійская дзяржаўная памежная ахова звернецца да ўрада з просьбай часова часткова закрыць пункт, дазволіўшы ўезд толькі аўтамабілям, заявіў у праграме Латвійскай тэлевізіі Rīta panorāma начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунтыс Пуятс.

Са слоў Пуятса, КПП закрылі, бо ўбачылі натоўп людзей, падобных да замежнікаў, якія хацелі незаконна перасекчы мяжу. Акрамя таго, на мяжу прыбылі чатыры нелегалы. Падчас размовы з імі стала зразумела, што плныь можа быць яшчэ большай. Каб прадухіліць магчымую эскалацыю падзей, пункт пропуску закрылі. А паўночы ў нядзелю памежны пункт аднавіў працу. Меркаваныя парушальнікі з'ехалі.

Начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы прызнаў, што пункт пропуску можа быць закрыты поўнасцю, але цяпер магчымае ягонае частковае закрыццё.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках