17 сакавiка 2025, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім Чырвоным касцёле нечакана абвясцілі рамонт

3
У менскім Чырвоным касцёле нечакана абвясцілі рамонт

І гэта выклікае новыя пытанні.

У Менску нечакана абвясцілі аб пачатку рамонту Чырвонага касцёла, які закрыты ўжо два з паловай гады. Але гэтая раптоўнасць выклікае дадатковыя пытанні.

Пра гэта падчас святой Імшы 16 сакавіка паведаміў пробашч парафіі ксёндз Франц Рудзь, паведамляе выданне Katolik.life..

Навіна выглядае дзіўнай, бо яшчэ месяц таму заяўлялася аб дапрацоўцы праектнай дакументацыі. Цяпер жа работы пачынаюцца ў тэрміновым парадку: ужо ў панядзелак парафія павінна вывезці ўсе рэчы з касцёла.

Розныя крыніцы даюць супярэчлівую інфармацыю аб рамонце. Паводле «Менскай спадчыны», яна ўключае замену інжынерных сетак і аздабленчыя работы. Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак месяц таму казаў аб "капітальным рамонце". Пры гэтым не быў праведзены тэндар на пошук выканаўцы, а ў інвестыцыйнай праграме Менска няма фінансавання рамонту касцёла. Гэта можа сведчыць аб тым, што работы будуць мінімальнымі і праведзеныя сіламі "Менскай спадчыны".

Прыхаджан турбуе, што пры заяве аб замене праводкі і аздобы патрабуецца поўнае вызваленне касцёла. Гэта выклікае пытанні, бо маштабныя рамонтныя работы напраўду могуць не спатрэбіцца. Яны баяцца, што пасля рамонту прыход могуць выселіць ці выставіць яму дадатковыя фінансавыя патрабаванні.

Нагадаем, што на сёння «Менская спадчына» налічыла прыходу пазыку на 148 тысяч рублёў.

Менскія ўлады закрылі Чырвоны касцёл пасля таго, як у ім нібыта адбыўся пажар 26 верасня 2022 года. Шматгадовы пробашч парафіі пры Чырвоным касцёле ксёндз Уладзіслаў Завальнюк быў адпраўлены ў адстаўку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках