Politico: Вугоршчына перастала блакаваць санкцыі ЕЗ супраць РФ пасля званка з ЗША
9- 17.03.2025, 14:45
- 12,268

Рубіё заклікаў кіраўніка вугорскага МЗС не падрываць санкцыйную палітыку ЕЗ.
Вугоршчына адмовілася блакаваць працяг санкцый ЕЗ супраць Расеі пасля размовы кіраўніка МЗС Пэтэра Сіярты з дзяржсакратаром ЗША Маркам Рубіё.
Пра гэта паведамляе Politico.
Вугоршчына планавала накласці вета на прадаўжэнне санкцый, спасылаючыся, у тым ліку і на вяртанне Дональда Трампа ў Белы дом. Зрэшты, пазней апошні прыстрашыў Расейскую Федэрацыю (РФ) новымі абмежаваннямі, калі Крэмль не пагодзіцца на замірэнне ва Украіне.
Як паведамляюць суразмоўцы Politico, Рубіё патэлефанаваў Сіярту і заклікаў не падрываць санкцыйную палітыку ЕЗ, што ў выніку дапамагло пераканаць Будапешт адступіць ад сваёй пастановы.