Палітолаг: Пуцін знаходзіцца на расцяжцы і цягне час
6- 17.03.2025, 18:23
- 5,998

Сітуацыя ў Расеі складаная.
Дональд Трамп, атрымаўшы ад Украіны згоду на 30-дзённае замірэнне, паспрабаваў паставіць перад гэтым фактам Пуціна, але ён надумаў выслізнуць з гэтых прапаноў. Пра гэта ў інтэрв'ю «ОстроВу» распавёў палітычны эксперт Канстанцін Мацвіенка.
«Хоць у Расеі сітуацыя таксама складаная, і яна залежыць ад ЗША, перш за ўсё праз санкцыі, Пуцін не мог проста так пагадзіцца на гэтае замірэнне і пачаў выстаўляць цэлы шэраг фактычна невыканальных патрабаванняў. На гэты момант перамовы, на мой погляд, зайшлі ў тупік», - сказаў ён.
Са слоў палітолага, у сітуацыі няўпэўненасці Пуцін альбо знікае з інфармацыйнай прасторы, альбо хаваецца за туманам слоў, з якіх нічога немагчыма зразумець, і цягне час.
«Пуцін далей будзе цягнуць час. Ён не баіцца дзяржаўнага перавароту, выбараў у яго зараз няма, таму спакойна сабе знаходзіцца ў бункеры. Успомніце, як нядаўна ён з'явіўся ў вайсковай форме ў Курскай вобласці. Канешне, што гэта была пастаноўка, ён нікуды не ездзіў. Але той факт, што Пуцін апрануў вайсковую форму ў той час, калі ўжо нібыта пачаўся мірны працэс, гэта нагода паказаць Трампу, што Расея працягвае вайну», - падкрэсліў Канстанцін Мацвіенка.
Разам з тым, зазначыў ён, Пуцін можа пагадзіцца на замірэнне толькі з меркаванняў зняцця санкцый. З іншага боку, у Пуціна амаль 15 мільёнаў жыхароў Расеі так ці інакш завязаныя на вайну і на вайсковую вытворчасць.
«Гэта значыць, у нас ёсць з аднаго боку, санкцыі, з другога - інтарэсы сацыяльных груп, якія падтрымліваюць легітымнасць Пуціна. Ён зараз на расцяжцы: хочацца зняцця санкцый і адначасова захаваць падтрымку тых, хто забяспечваецца вайной», - мяркуе палітычны эксперт.