Новы прэм'ер Канады запрасіў Зяленскага на саміт G7
1- 17.03.2025, 19:24
- 2,248

Саміт адбудзецца ў чэрвені.
Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні запрасіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на саміт «Групы сямі». Саміт адбудзецца ў чэрвені 2025 года ў канадскай правінцыі Альберта.
Пра гэта паведамляе The Times.
Са слоў Карні, ён перадаў Зяленскаму запрашэнне на саміт G7 падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася напярэдадні.
«Прэзідэнт Зяленскі быў запрошаны на сустрэчу G7 у Альберце ў чэрвені», – сказаў прадстаўнік урада Канады.
Канада, якая сёлета старшынюе ў «Групе сямі», будзе прымаць саміт у Кананаскісе, што ў заходняй канадскай правінцыі Альберта, 15-17 чэрвеня.