Мянчук «замінаваў» вакзал, бо яму не спадабаўся кошт квітка
6- 17.03.2025, 19:32
- 3,222

Што было далей.
Супраць яго распачалі крымінальную справу аб заведама фальшывым паведамленні аб небяспецы (артыкул 340 КК), піша прэс-служба менскай міліцыі.
Некалькі дзён таму беспрацоўны 58-гадовы мянчук патэлефанаваў на нумар чыгункі 105. У супрацоўніцы лініі ён распытаў пра кошт квітка. Кошт яму не спадабаўся, і мужчына стаў пагражаць.
Ён таксама паведаміў, што чыгунку будуць узрываць.
Цяпер менчуку пагражае да 7 гадоў калоніі, сцвярджаюць у міліцыі.