17 сакавiка 2025, панядзелак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Трамп павінен прымусіць Пуціна адмовіцца ад абсурдных патрабаванняў датычна Украіны

6
Сікорскі: Трамп павінен прымусіць Пуціна адмовіцца ад абсурдных патрабаванняў датычна Украіны
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

Кіраўнік МЗС Польшчы спадзяецца, што прэзідэнт ЗША будзе такім самым добрым перагамоўнікам, якім ён сябе ўяўляе.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў надзею, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з Уладзімірам Пуціным зможа прымусіць гаспадара Крамля адмовіцца ад «некаторых абсурдных патрабаванняў» датычна Украіны.

Заяву кіраўніка польскай знешнепалітычнай установы прыводзіць PAP.

Сікорскі нагадаў, што прэзідэнт Трамп спачатку «паабяцаў развязаць гэты канфлікт за 24 гадзіны».

«Мы ведалі, што гэта не будзе так проста», – дадаў ён.

Польскі міністр дадаў, што зычыць Трампу ўдачы ў перамовах з расейскім кіраўніком і спадзяецца, што прэзідэнт ЗША будзе такім самым добрым перамоўнікам, якім ён сябе ўяўляе.

Сікорскі таксама выказаў надзею, што Трамп зможа пераканаць Пуціна адмовіцца ад некаторых абсурдных патрабаванняў, такіх як жаданне ўзяць пад кантроль усю Украіну ці дэмілітарызаваць яе, а таксама ад планаў заваяваць дадатковыя ўкраінскія тэрыторыі ў будучыні.

«Поспех перамоваў з Трампам мы будзем ацэньваць праз якасць дасягнутага міру», – дадаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Ён дадаў, што мірныя перамовы стануць тэстам для Расейскай Федэрацыі, паколькі Украіна пагадзілася на часовае 30-дзённае спыненне агню, а Масква ставіць умовы, што сведчыць, што яна не хоча ні міру, ні сапраўдных мірных перамоваў.

«Мы дакладна бачым, хто хоча міру, а хто хоча вайны. Расея захоча захапіць усю Украіну іншымі спосабамі, а пажадана яшчэ і нейтралізаваць паў-Еўропы ў ваенным плане. У яе гэта не атрымаецца, але гэта не значыць, што Пуцін не будзе спрабаваць», – рэзюмаваў Сікорскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках