18 сакавiка 2025, aўторак, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прыгразіў Ірану ў выпадку далейшых нападаў хусітаў на караблі ЗША

Трамп прыгразіў Ірану ў выпадку далейшых нападаў хусітаў на караблі ЗША

Паводле ягоных словаў, «наступствы будуць жудаснымі».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўскладзе на Іран адказнасць за любыя далейшыя напады хусітаў і прыгразіў «жахлівымі наступствамі». Пра гэта ў панядзелак, 17 сакавіка, паведамляе CNN.

«Кожны стрэл, зроблены хусітамі, з гэтага моманту будзе разглядацца як стрэл, зроблены са зброі і пад кіраўніцтвам Ірана, і Іран будзе несці адказнасць і панясе наступствы. Гэтыя наступствы будуць жудаснымі!» – напісаў Трамп ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Паводле ягоных словаў, любая далейшая атака або адплата з боку хусітаў будзе «сустракацца з вялікай сілай, і няма ніякіх гарантый, што гэтая сіла на гэтым спыніцца».

«Сотні нападаў, што ўчыняюцца хусітамі, злавеснымі бандытамі і галаварэзамі, якія базуюцца ў Емене і якіх ненавідзіць еменскі народ, паходзяць з Ірана і створаныя ім», – напісаў Трамп.

Раней дарадца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолц заявіў, што авіяўдары, якія ЗША нанеслі па еменскіх хусітах 15 сакавіка, былі накіраваныя на некалькіх лідараў хусітаў, якія падтрымліваюцца Іранам. Яны былі знішчаныя.

15 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social паведаміў, што Злучаныя Штаты наносілі ўдары па дзясятках цэляў еменскіх хусітаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках