«Газпрам» закончыў 2024 з вялізнымі стратамі
5- 17.03.2025, 21:02
- 4,218

Газавы гігант не далічыўся больш як 1 трлн расейскіх рублёў.
Чыстыя страты ПАТ «Газпрама» летась склалі 1,076 трлн рас. руб., вынікае са справаздачнасці кампаніі паводле РСБУ (расейскіх стандартаў бухгалтарскага ўліку).
«Асноўны ўплыў на фармаванне страты, паказанай у бухгалтарскай справаздачнасці галаўной кампаніі ПАТ “Газпрам”, зрабілі зніжэнне рынкавага кошту акцый ПАТ “Газпрам нафта” памерам 852 млрд руб. і рост выдаткаў у адкладзеным падатку на прыбытак памерам 444 млрд руб. у сувязі з павелічэннем стаўкі да 25% з 1 студзеня 2025 года», – пракаментавалі гэтыя звесткі ва ўправе інфармацыі ПАТ «Газпрам».
2023 кампанія закончыла з прыбыткам 696 млрд руб., гаворыцца ў справаздачы.