Латвія хоча закрыць на паўгода мяжу з Беларуссю
8- 17.03.2025, 21:17
- 7,170

Для пешаходаў і раварыстаў.
Латвія разглядае магчымасць закрыць мяжу з Беларуссю для пешаходаў і раварыстаў, размова ідзе пра тэрмін як мінімум шэсць каляндарных месяцаў.
Дзяржаўная памежная ахова Латвіі мае намер звярнуцца да ўраду з просьбай часткова закрыць адзіны дзейны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю. Размова ідзе пра пункт пропуску «Патэрніекі», які з тэрыторыі Беларусі носіць назву «Грыгараўшчына».
Як паведаміў кіраўнік дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс, ён мае намер падаць Кабінету міністраў Латвіі адпаведную прапанову аб закрыцці пункта пропуску для пешаходаў і раварыстаў ужо 17 сакавіка 2025 года. Пры гэтым аўтатранспарт гэты захад, калі ён будзе рэалізаваны, не закране.
– Мы прыйшлі да высновы, што існуе высокая рызыка таго, што пункт можа быць выкарыстаны для масавага пранікнення нелегальных мігрантаў у Латвію, – сказаў Пуятс.
Паводле ягоных словаў, калі ўрад Латвіі ўхваліць гэтую прапанову, то беларуска-латвійскі пункт пропуску будзе часткова закрыты як мінімум на паўгода.