19 сакавiка 2025, Серада, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТАСС: Пуцін загадаў спыніць удары па энэргааб'ектах Украіны на 30 дзён

28
ТАСС: Пуцін загадаў спыніць удары па энэргааб'ектах Украіны на 30 дзён

Сталі вядомыя першыя падрабязнасці размовы прэзідэнта ЗША і дыктатара РФ.

У Крамлі заявілі, што падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін падтрымаў ягоную ініцыятыву наконт 30-дзённага спынення ўдараў па энэргетыцы.

Пра гэта паведаміла расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.

У Крамлі сцвярджаюць, што Пуцін нібыта аддаў адпаведны загад расейскім вайскоўцам.

Акрамя гэтага, расейскі дыктатар заявіў прэзідэнту ЗША, што 19 сакавіка адбудзецца абмен палоннымі паміж РФ і Украінай у фармаце 175 на 175.

У гэтай самай размове Пуцін патрабаваў ад Трампа спыніць ваенную дапамогу і абмен выведнымі звесткамі з Украінай.

Таксама паведамляецца, што Дональд Трамп падтрымаў ідэю Пуціна арганізаваць матчы паміж Нацыянальнай хакейнай лігай (НХЛ) і Кантынентальнай хакейнай лігай (КХЛ). Пра гэта паведамілі ў Крамлі паводле вынікаў тэлефоннай размовы двух прэзідэнтаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках