Лукашысты зламалі расейскаму коміку рэбры і пазваночнік
14- 19.03.2025, 14:42
- 20,550

У Арцемія Астаніна з'явіліся праблемы з дыханнем.
Адвакат расейскага коміка Арцемія Астаніна, затрыманага ў Беларусі, паведаміў, што беларускія сілавікі зламалі яму рэбры і пазваночнік, піша тэлеграм-канал Mash.
З інфармацыі абаронцы, на фоне траўм у яго пачаліся праблемы з лёгкімі. Следчы камітэт Расеі прасіў арыштаваць Арцемія на два месяцы, а пракуратура выступала супраць адпраўкі ў СІЗА. У выніку коміка арыштавалі да 15 траўня.
Стэндапера затрымалі на расейска-беларускай мяжы. Комік пагаліў бараду і абстрыг валасы, але яго ўсё адно пазналі. Беларускія сілавікі сфатаграфавалі Астаніна з мясасечкай у руках і перадалі расейскай паліцыі.