У ЗША рассакрэцілі дакументы аб забойстве Джона Кэнэдзі
4- 19.03.2025, 15:00
- 10,040

Трамп выканаў адно са сваіх перадвыбарных абяцанняў.
Дакументы, якія тычацца забойства 35-га прэзідэнта ЗША Джона Ф. Кэнэдзі, былі апублікаваныя Вашынгтонам. Гэта вынікае з паведамлення на сайце Нацыянальнага архіва ЗША, абнародаванага ў аўторак, 18 сакавіка.
Удакладняецца, што публікацыя дакументаў была праведзеная ў адпаведнасці з дырэктывай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ад 17 сакавіка 2025 года. Забяспечыўшы адкрыты доступ да засакрэчаных раней звестак аб забойстве Кэнэдзі, якое здарылася ў лістападзе 1963 года ў Тэхасе, Трамп выканаў адно са сваіх перадвыбарных абяцанняў.
Першая порцыя дакументаў у электронным выглядзе ўжо даступна на сайце Нацыянальнага архіва. Чакаецца, што ўсё будзе апублікаванае больш за 80 000 дакументаў, якія папярэдне вывучылі юрысты Мінюста ЗША.
«Лічбавыя дакументы, у тым ліку PDF-файлы раней засакрэчаных службовых цыдулак, дазваляюць адчуць атмасферу страху, які панаваў у той час у дачыненнях ЗША з Савецкім Саюзам неўзабаве пасля таго, як Кубінскі крызіс 1962 года ледзь не прывёў да ядзернай вайны, - піша ў сувязі з гэтым агенцтва Reuters. - Многія з дакументаў паказваюць працу следчых, якія спрабавалі даведацца больш аб знаходжанні забойцы Лі Харві Освальда ў Савецкім Саюзе і прасачыць яго перамяшчэння ў месяцы, якія папярэднічалі забойству Кенэдзі ў Даласе 22 лістапада 1963 года».
З ацэнкі журналістаў, першапачатковы агляд абнародаваных звестак не выявіў адхіленняў ад афіцыйнай версіі забойства Кенэдзі.