У Беларусі стала ў 11 разоў больш аленяў
7- 19.03.2025, 15:34
- 2,784

А казуль - у 4 разы.
За 30 гадоў колькасць высакародных аленяў у беларускіх лясах павялічылася ў 11 разоў. Пра гэта расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.
Папуляцыя аленяў вырасла з 4,5 тысячы да 50,5 тысячы асобін. Гэта адзін з самых яскравых прыкладаў аднаўлення біялагічнага віду на тэрыторыі Беларусі за такі кароткі тэрмін, адзначылі ў Мінлясгасе.
Значна павялічылася і папуляцыя лася - іх стала больш у 3,6 разы: з 13 тысяч да 47,5 тысячы асобін. Але апошнім часам ласі адчуваюць сябе ў Беларусі не вельмі камфортна.
«Гэты від вельмі важны для барэальных лясоў, для нашай паўночнай часткі Беларусі. Сёння, у рамках пацяплення клімату, яны не вельмі камфортна адчуваюць сябе на тэрыторыі Беларусі, але меры, якія прымаюцца для кіравання папуляцыяй, рэсурсамі, дазваляюць гэтаму віду дынамічна павялічваць сваю колькасць і выкарыстоўвацца, у тым ліку», - распавёў Казарэз.
Вырасла ў Беларусі і колькасць казуль. Іх стала ў чатыры разы больш: з 34 тысяч да 138 тысяч асобін.