19 сакавiка 2025, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусу выдалі пляц пад дом - і пачаліся «прыгоды»

1
Беларусу выдалі пляц пад дом - і пачаліся «прыгоды»

У мужчыны змяніліся планы, але чыноўнікі не ўспрынялі гэты аргумент.

Улады Пінска ў 2009 годзе ў межах горада выдалі мясцоваму жыхару зямельны надзел на 0,0957 га - як патрэбе ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Ён прызначаўся пад будаўніцтва і абслугоўванне жылога дома. Аднак цалкам пабудаваць нерухомасць мужчына не змог - змяніліся жыццёвыя планы. Ён папрасіў чыноўнікаў забраць пляц і недабуд, але высветлілася, што для гэтага трэба звяртацца ў суд. Падрабязнасці гэтай гісторыі размешчаныя на сайце Вярхоўнага суда, піша «Зеркало».

«Дзяржрэгістрацыя правоў на зямельны пляц праведзеная ў красавіку 2010 года. Адказчык ва ўстаноўленыя тэрміны не закончыў будаўніцтва жылога дома на выдадзеным зямельным пляцы. Тэрмін будаўніцтва скончыўся ў сакавіку 2015 года», - паведамляюцца падрабязнасці на сайце Вярхоўнага суда.

Мужчына прасіў мясцовых чыноўнікаў забраць назад зямельны надзел з незавершанымі пабудовамі і прадаць іх з таргоў.

"Паколькі зямельны надзел выдаваўся адказчыку які жыве ў нястачы для паляпшэння жыллёвых умоў, самастойная рэалізацыя зямельнага пляцу ў такіх выпадках не прадугледжаная", – удакладняецца на сайце Вярхоўнага суда.

Мужчына патлумачыў, што ў яго змяніліся сямейныя абставіны - дзеці раз'ехаліся, таму будаўніцтва прыпынілася.

У снежні 2024 года кошт недабудаваных аб'ектаў ацанілі амаль на 11,7 тысячы рублёў. Гэта дом-недабуд, хлеў і плот.

У выніку суд Пінскага раёна і Пінска канфіскаваў зямельны надзел і недабудаваныя аб'екты для продажу на таргах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках