19 сакавiка 2025, Серада, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскай вобласці пачасціліся выпадкі атручэння алкагольнымі сурагатамі

3
У Менскай вобласці пачасціліся выпадкі атручэння алкагольнымі сурагатамі

Выратаваць здолелі не ўсіх.

З пачатку 2025 года ў Менскай вобласці зафіксаваныя чатыры выпадкі атручэння алкагольнымі сурагатамі, паведамляе Onliner са спасылкай на Следчы камітэт.

У Барысаўскім раёне праводзіцца праверка па факце гібелі двух мужчын. 39-гадовы жыхар вёскі Зембіна ўжыў вадкасць для ачысткі аўтамабільных шыбаў і памёр. Яшчэ адзін выпадак здарыўся з 62-гадовым жыхаром Барысава, які памылкова прыняў смяротна небяспечную шчаўевую кіслату за спіртное.

У Менскім раёне ад сурагату таксама пацярпелі два чалавекі. 48-гадовы жыхар Мачулішчаў памылкова выпіў тармазную вадкасць — у падобнай бутэльцы поруч захоўваўся алкагольны напой. Дзякуючы своечасовай дапамозе лекараў мужчына застаўся жывы. А вось 60-гадовы мужчына з вёскі Ашмянцаў памёр пасля таго, як выпіў шклоамывальнік, які захоўваў у яго гаражы пляменнік.

Следчыя працягваюць праверкі, высвятляючы абставіны трагедый. А таксама заклікаюць беларусаў быць вельмі асцярожнымі і не ўжываць сумнеўныя вадкасці, якія могуць выявіцца смяротна небяспечнымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках