На штаб-кватэру ЦРУ ў Лэнглі напаў узброены мужчына
- 19.03.2025, 20:46
- 1,976

Што вядома.
Каля будынка ЦРУ ў Лэнглі праводзіцца маштабная паліцэйская аперацыя затрымання ўзброенага чалавека, які падышоў да брамы, што вядзе на тэрыторыю штаб-кватэры і пачаў выкрыкваць пагрозы, размахваючы пры гэтым агнястрэльнай зброяй. Пра гэта паведамляюць New York Post і The Mirror.
Да раёна здарэння прыбыў паліцэйскі спецназ, які перакрыў тэрыторыю, прылеглую да комплексу ЦРУ. Таксама тут знаходзіцца і група паліцэйскіх сапёраў.
З месца інцыдэнту паступаюць супярэчлівыя паведамленні. Паводле словаў прадстаўніка праваахоўных органаў, на якога спасылаюцца некалькі тэлеканалаў, ні стрэлаў, ні пацярпелых, цяпер няма. Паводле звестак The Mirror, аднак, відавочцы кажуць, што чулі стрэлы. Цяпер, паводле звестак газеты, паліцыянты спрабуюць весці перамовы з узброеным чалавекам.