3 сакавiка 2025, панядзелак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Трамп сутыкнуўся з парадаксальнай рэакцыяй украінцаў

24
Bloomberg: Трамп сутыкнуўся з парадаксальнай рэакцыяй украінцаў

Гэтая дынаміка выявілася адразу пасля спрэчкі ў Авальным кабінеце.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дала зразумець, што разглядае Уладзіміра Зяленскага як перашкоду для надання дапамогі Украіне, аднак сутыкнулася з парадаксальным супрацьстаяннем з боку ўкраінцаў.

Як піша Bloomberg, палітычныя нападкі ЗША на Зяленскага ўзмацніліся пасля пятнічнай сваркі ў Белым доме. Тады Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс назвалі Зяленскага непаважлівым і выказалі здагадку, што яго пазіцыя, а не агрэсія Масквы, з'яўляецца перашкодай на шляху да спынення агню з Расеяй.

«Парадокс для Трампа і Вэнса палягае ў тым, што чым больш яны ціснуць на Зяленскага, тым больш украінцаў становяцца на бок свайго прэзідэнта. Гэта дынаміка, якая выявілася на вуліцах Кіева адразу пасля фіяска ў Авальным кабінеце», - піша выданне.

«Трамп хацеў прынізіць нас усіх…Нягледзячы на тое, што я не галасаваў за Зяленскага, мая асабістая падтрымка прэзідэнта пасля гэтага відовішча ўзрасла», - сказаў 52-гадовы фатограф Уладзіслаў Мусіенка.

Кіраўнік узброеных сіл Украіны Генерал Аляксандр Сырскі таксама выказаў сваю падтрымку прэзідэнту, заявіўшы, што вайскоўцы «разам з Вярхоўным галоўнакамандуючым».

Іншае пытанне – як доўга яшчэ людзі будуць заставацца адзінымі ў такой напружанай сітуацыі, адзначае Bloomberg.

Хоць на фронце назіраецца стабілізацыя, расейцы маюць перавагу ў жывой сіле і ўзбраенні. Са слоў крыніц выдання, расейцы таксама ўзмацняюць ціск на інфармацыйную сферу, ствараючы раскол у вайсковых колах, паміж вайскоўцамі і грамадствам, а таксама паміж Украінай і яе партнёрамі.

У той жа час магчымую мірную дамову многія ўкраінцы ўспрымуць складана, і яна будзе патэнцыйна небяспечнай з палітычнага пункту гледжання для таго, хто будзе стаяць ва ўладзе.

«Грамадскія настроі сведчаць аб тым, што нават змена прэзідэнта не абавязкова прывядзе да з'яўлення лідара, больш добразычлівага да Трампа і яго планаў па больш хуткай нармалізацыі стасункаў з Расеяй», - адзначае выданне.

Так, паводле звестак сацапытання групы «Рэйтынг», амаль 83% украінцаў заявілі, што пагадзіліся б на спыненне агню толькі пры ўмове надання гарантый бяспекі - той самы камень спатыкнення, які стаў прычынай сваркі ў Белым доме. Толькі 2% пагадзіліся б на спыненне агню без усялякіх умоў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках