Стармер абвясціў аб чатырох кроках у наданні дапамогі Украіне
9- 2.03.2025, 21:10
- 25,136

Яны былі ўзгодненыя на саміце ў Лондане.
У Лондане закончыўся саміт еўрапейскіх лідараў у падтрымку Украіны, паведамляе ВВС. Са слоў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, лідары на саміце ў Лондане ўзгаднілі чатыры важныя крокі:
- Працягваць надаваць Украіне вайсковую дапамогу, пакуль ідзе вайна, і ўзмацніць эканамічны ціск на Расею.
- Кожны трывалы мір павінен забяспечыць суверэнітэт і бяспеку Украіны, і Украіна павінна быць за сталом перамоў.
- У выпадку ўкладання мірнага пагаднення еўрапейскія лідары будуць імкнуцца прадухіліць усялякае ўварванне Расем ва Украіну ў будучыні.
- Будзе створаная "кааліцыя ахвочых" для абароны Украіны і гарантавання міру ў краіне.
Кір Стармер таксама пацвердзіў абавязкі Вялікабрытаніі падтрымаць намаганні еўрапейскіх краін "ботамі на зямлі і самалётамі ў паветры". “Еўропа павінна зрабіць цяжкую працу”, - сказаў ён, нагадаўшы пры гэтым, што пагадненне мае патрэбу ў падтрымцы ЗША: “Дазвольце мне дакладна заявіць, што мы згодныя з Трампам у дачыненні да тэрміновай неабходнасці ўсталявання трывалага міру. Цяпер нам трэба разам дамагацца гэтага”.
"Я не згодны з тым, што ЗША — ненадзейны супольнік, няма дзвюх так шчыльна звязаных адна з адной краін", — сказаў прэм'ер, адказваючы на пытанні прэсы. З ягоных слоў, удзельнікі саміту зыходзілі з таго, што «гэта план, над якім мы працуем разам з ЗША і пры падтрымцы ЗША. Менавіта таму я размаўляў з Трампам учора ўвечары”.