20 сакавiка 2025, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хусіты запусцілі балістыку па аэрапорце каля Тэль-Авіва

Хусіты запусцілі балістыку па аэрапорце каля Тэль-Авіва

Ізраіль сцвярджае аб перахопе.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што перахапілі ракету, якая была запушчаная раніцай у чацвер з Емена. Раней хусіты ўзялі на сябе адказнасць, адзначыўшы, што запусцілі балістыку па аэрапорце каля Тэль-Авіва.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Ракета, запушчаная з Емена, была перахопленая ВПС Ізраіля да таго, як яна перасекла тэрыторыю Ізраіля. Сірэны былі ўключаныя ў адпаведнасці з пратаколам», - гаворыцца ў заяве ізраільскіх вайскоўцаў.

Перад гэтым баевікі-хусіты з Емена, нягледзячы на хвалі амерыканскіх удараў, якія пачаліся ў суботу, выпусцілі балістычную ракету ў бок аэрапорта Бэн-Гурыён недалёка ад Тэль-Авіва. Пра гэта паведаміў вайсковы прадстаўнік групы падчас тэлевізійнай заявы.

Нядаўна еменскія хусіты паабяцалі ўзмацніць свае атакі, у тым ліку накіраваныя на Ізраіль, у адказ на кампанію ЗША. Паведамлялася, што групоўка пашырыць кола сваіх цэдяў у гэтай краіне.

У той жа час Reuters адзначае, што ўдары ЗША па Емене, якія пачаліся ў суботу з-за нападаў па караблях у Чырвоным моры, гэта найбуйнейшая вайсковая аперацыя Вашынгтона на Блізкім Усходзе з моманту ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў студзені 2025 года. Вядома, што загінуў як мінімум 31 чалавек.

Таксама Трамп прыстрашыў у панядзелак прыцягнуць Іран да адказнасці за ўсе іншыя будучыя атакі хусітаў, папярэдзіўшы аб сур'ёзных наступствах. У адказ Рэвалюцыйная гвардыя Ірана заявіла, што хусіты незалежныя і прымаюць уласныя стратэгічныя і аператыўныя пастановы.

Агенцтва дадало, што з моманту пачатку вайны Ізраіля з ХАМАС у канцы 2023 года, хусіты здзейснілі больш за 100 нападаў на суднаходства, заяўляючы, што дзейнічаюць на знак салідарнасці з палестынцамі Газы. Напады ў сваю чаргу, парушылі сусветны гандаль і заахвоцілі амерыканскіх вайскоўцаў пачаць дарагую кампанію для перахопу ракет.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках