У Беларусі падвышаюць базавую арэндную велічыню
3- 20.03.2025, 14:50
- 5,482

З 1 красавіка.
У Беларусі з 1 красавіка падвысяць базавую арэндную адзінку - да 18,77 рубля. Рост - на 5,7%, паведамляе Дзяржкаммаёмасць.
«Гэтая сума ўстаноўленая з улікам індэкса спажывецкіх цэн за 2024 год у дачыненні да 2023-га, - тлумачаць у Дзяржкаммаёмасць. - Нязначнае павелічэнне базавай арэнднай адзінкі на 5,7% дазволіць працягнуць эфектыўна распараджацца дзяржаўнай маёмасцю і кампенсаваць выдаткі арэндадаўцаў на аб'ектах арэнды без шкоды існаму ўзроўню дзелавой актыўнасці».
У Дзяржкаммаёмасці дадаюць, што «прапанова аб змене памеру базавай арэнднай велічыні была аднагалосна падтрыманая прадпрымальніцкімі структурамі ў рамках грамадска-кансультатыўнай (экспэртнай) рады для развіцця прадпрымальніцтва пры гэтым камітэце.
Апошні раз гэтую адзінку падвышалі з 1 красавіка 2024 года - да 17,76 рубля.