21 сакавiка 2025, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр першы прэм'ер-міністр Украіны

1
Памёр першы прэм'ер-міністр Украіны
Вітольд Фокін

Вітольду Фокіну было 92 гады.

У чацвер, 20 сакавіка, ва ўзросце 92 гадоў памёр першы прэм'ер-міністр Украіны Вітольд Фокін.

Пра гэта паведаміла ягоная ўнучка Марыя Фокіна.

Вітольд Фокін быў прэм'ер-міністрам Украіны з 24 лістапада 1991 года да 1 кастрычніка 1992 года.

23 кастрычніка 1990 г. на Вітольда Фокіна было ўскладзена выкананне абавязкаў старшыні Савета Міністраў Украіны.

У часы прэм'ерства Фокіна краіна знаходзілася ў вострым эканамічным крызісе. 8 снежня 1991 года разам з прэзідэнтам Украіны Леанідам Краўчуком ад імя Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні аб ліквідацыі СССР.

Пасля смерці Генадзя Бурбуліса 19 чэрвеня 2022 года Вітольд Фокін застаўся апошнім жывым падпісантам пагадненняў.

З 1993 года ён заняў пасаду навуковага супрацоўніка Інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных дачыненняў, таксама быў прэзідэнтам Міжнароднага Фонду гуманітарных і эканамічных сувязей Украіны з РФ, чальцом Вышэйшага эканамічнай Рады пры Прэзідэнце Украіны (1997-2001).

У 1999 годзе стаў прэзідэнтам, а затым Ганаровым прэзідэнтам Луганскага зямляцтва ў Кіеве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках