Лукашэнка стэлефанаваўся з Пуціным
8- 20.03.2025, 17:55
- 10,864

(абноўлена) Дыктатары абмяркоўвалі размову кіраўніка Крамля з Трампам.
Лукашэнка стэлефанаваўся са сваім расейскім калегам Пуціным. Пра гэта паведамляе блізкі да прэс-службы кіраўніка Telegram-канал.
Кіраўнік Крамля паінфармаваў Лукашэнку аб падрабязнасцях нядаўняй размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Адзначым, Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў Маскве ўсяго тыдзень таму. Беларускі дыктатар быў у Крамлі з 13 да 15 сакавіка.