21 сакавiка 2025, Пятніца, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусам каштавацьме падарожжа на мора ў гэтым сезоне

2
Колькі беларусам каштавацьме падарожжа на мора ў гэтым сезоне

Распавёў турагент.

«У Беларусі пачалі прадаваць авіятуры ў Балгарыю. Колькі каштавацьме падарожжа? - Спытала ў «АіФ» берасцейка.

«Сапраўды, з Беларусі на гэты момант даступныя авіятуры ў Балгарыю, аднак наўпроставых рэйсаў няма, - сцвярджае турагент Уладзіслаў Карповіч. - Цяпер з Менска ў Балгарыю рэгулярнымі рэйсамі можна паляцець толькі з перасадкай у Стамбуле. Па часе пералёт у адзін бок зойме блізу 13 гадзін, а кошт такога тура ў самы просты трохзоркавы гатэль з трансферам да гатэля, сняданкамі і страхоўкай складзе прыкладна 1970 еўраў (6800 руб.) на дваіх на 9 начэй, плюс магчымыя даплаты за рэгулярны рэйс. Таксама ў Балгарыю ёсць наўпроставыя рэйсы з Вільні і Коўна (Літва), Варшавы.

Дадаткова ў Балгарыю патрэбная шэнгенская віза. Яе можна аформіць самастойна праз візавы цэнтр Балгарыі ў Менску за 60 еўраў (209 руб), дзецям да 12 гадоў - 25 еўра (87 руб)».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках