21 сакавiка 2025, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не трэба чакаць міру»: Пуцін правёў закрытую сустрэчу з бізнэсам

10
«Не трэба чакаць міру»: Пуцін правёў закрытую сустрэчу з бізнэсам

Кіраўнік Крамля заклікаў алігархаў «не быць наіўнымі».

Пуцін перад размовай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам «даў зразумець» расейскаму бізнэсу, што не трэба чакаць хуткага падпісання мірнага пагаднення ў вайне з Украінай. Пра гэта паведамляе Faridaily са спасылкай на тры крыніцы.

Пуцін размаўляў з бізнэсоўцамі на закрытай частцы з'езда Расейскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) у дзень тэлефоннай размовы з Трампам.

«Я скажу так: прэзідэнт параіў нам не быць наіўнымі і разумець, якая колькасць людзей і інтарэсаў задзейнічаная ў працэсах, што зараз адбываюцца», — заявіў Faridaily адзін з удзельнікаў сустрэчы.

Іншы суразмоўца выдання, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, заявіў, што Пуцін мяркуе, што ЗША і Захад «усё адно прыдумаюць, як на нас ціснуць, нават калі санкцыі скасуюць».

Як і ў публічнай частцы з'езда, Пуцін заклікаў бізнэсоўцаў не радавацца раней часу і «не разлічваць, што санкцыі скасуюць заўтра» і ўсё будзе, як раней, распавяла крыніца, якая ведае пра змест размовы ад іншых удзельнікаў з'езда. Гэта пацвердзіў і ўдзельнік сустрэчы.

Выданне адзначае, што яго суразмоўцы пасля зносін з Пуціным зрабілі выснову, што «працэс перамоваў будзе складаны і няхуткі, нягледзячы на аптымістычныя публічныя заявы амерыканскага боку».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках