21 сакавiка 2025, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: ЗША хочуць змяніць умовы пагаднення аб украінскіх карысных выкапнях

8
FT: ЗША хочуць змяніць умовы пагаднення аб украінскіх карысных выкапнях

Дамовы можа быць пашыраная.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа хоча падкарэктаваць умовы пагаднення з афіцыйным Кіевам наконт доступу амерыканскай стараны да ўкраінскіх карысных выкапняў. Вашынгтон плануе ўзмацніць жорсткасць эканамічных патрабаванняў.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

Заходняе выданне піша, што пра адпаведныя планы амерыканскай стараны расказалі двое ўкраінскіх чыноўнікаў на ўмове ананімнасці.

Адзначаецца, што адміністрацыя Трампа цяпер шукае новыя умовы для доступу Штатаў да найважнейшых карысных выкапняў і «энэргетычных актываў» ва Украіне.

Размова ідзе аб уключэнні ў пашыранае пагадненне таксама атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца пад кантролем расейскіх акупантаў.

Такім чынам, са звестак FT, афіцыйны Вашынгтон пашырае свае эканамічныя патрабаванні да Кіева на фоне патрабаванняў аб укладанні мірнага пагаднення з Расеяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках