Прынц Уільям узяў удзел у трэніроўках брытанскіх войск у Эстоніі
4- 21.03.2025, 16:20
- 2,720

Перад гэтым ён сустрэўся з украінскімі бежанцамі ў Таліне.
21 сакавіка прынц Валійскі Уільям узяў удзел у вучэннях брытанскіх вайскоўцаў у Эстоніі за 160 кіламетраў ад мяжы з Расеяй. Да гэтага ён сустрэўся з украінскімі бежанцамі ў Таліне.
Аб гэтым піша BBC.
Уільям прыбыў у лагер Тапа, які размешчаны за 160 кіламетраў ад расейскай мяжы, каб даведацца больш пра тое, як брытанскія войскі ўмацоўваюць усходні фланг NATO.




Брытанскія войскі размешчаныя ў Эстоніі і Польшчы ў рамках аперацыі Кабрыт, якая з'яўляецца ўнёскам Вялікай Брытаніі ў намаганні NATO па супрацьдзеянні расейскай агрэсіі ў краінах Балтыі.
Амаль 900 брытанскіх вайскоўцаў увесь час раціруюцца разам з дацкімі, французскімі і эстонскімі сіламі. Цяпер гэта самае вялікае аператыўнае размяшчэнне брытанскага войска за мяжой.
Прынц Валійскі прыбыў у лагер, каб сігналізаваць «аб абавязацельствах Вялікай Брытаніі стрымліваць усякую агрэсію з боку Расеі».




