21 сакавiка 2025, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі паабяцалі беларусам цёплае надвор'е

Сіноптыкі паабяцалі беларусам цёплае надвор'е

Аднак у нядзелю пройдуць дажджы.

У суботу, 22 сакавіка, невялікія ападкі (снег, мокры снег і дождж) прагназуюцца толькі месцамі - уначы і раніцай. Удзень - пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць аб слабым галалёдзе.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Менску - ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны - ад +6 на паўночным усходзе краіны да +14 на паўднёвым захадзе (у сталіцы - 9-11 цяпла).

У нядзелю ўдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Уначы будзе ад -6 на поўначы да +3 на поўдні, удзеь - ад +5 да +12.

У панядзелак таксама магчымы ападкі, а на Берасцейшчыне - і навальніцы. У начныя гадзіны прагназуецца ад -1 да +6, у дзённыя гадзіны - ад +4 да +11 (на паўднёвым захадзе - да +15).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках