21 сакавiка 2025, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адмовіўся ад міратворчай місіі ААН

11
Зяленскі адмовіўся ад міратворчай місіі ААН

Прэзідэнт заявіў, што яна не можа абараніць Украіну.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна падтрымлівае добрыя стасункі з Арганізацыяй аб'яднаных нацый (ААН), але не разглядае яе як альтэрнатыву кантынгенту або гарантыям бяспекі.

Аб гэтым ён сказаў у пятніцу, 21 сакавіка, падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Чэхіі Петэрам Павелам, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Што да ААН, пры ўсёй павазе — ААН нас не абароніць ад акупацыі ці жадання Пуціна [расейскага дыктатара] прыйсці зноў. Мы не бачым ААН як альтэрнатыву кантынгенту ці гарантыям бяспекі. Мы падтрымліваем разумныя, лагічныя стасункі з ААН, з прадстаўнікамі і генсакратаром, але ААН не можа быць альтэрнатывай гарантыям бяспекі», - заявіў Зяленскі.

У той жа час украінскі прэзідэнт выказаў меркаванне, калі Пуцін надумае зноў напасці, ААН не будзе мець ніякага мандата абараняць Украіну, ці будзе такі мандат у кантынгентах.

«Пакуль што няма адказу на гэтае пытанне, але безумоўна, калі ёсць зразумелыя войскі, ёсць СПА, і ёсць караблі, ёсць самалёты і ёсць сур'ёзнае войска, ёсць рэальная выведка нашых партнёраў тут, ва Украіне, безумоўна пайсці супраць такой інфраструктуры вельмі небяспечна. Ці будзе Расея баяцца ААН? Яны гэтай вайной парушылі ўсё, таму я не думаю, што яны будуць баяцца», - мяркуе Зяленскі.

Раней The Telegraph пісаў, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон разглядае магчымасць стварэння місіі пад эгідай ААН, якая магла б прадухіліць новы напад Расеі на Украіну ў выпадку дасягнення мірнай дамовы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках