21 сакавiка 2025, Пятніца, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удар па «Энгельсе»: Украіна злавіла расейцаў на недарэчнай памылцы

7
Удар па «Энгельсе»: Украіна злавіла расейцаў на недарэчнай памылцы

У выніку вырас відовішчны «грыбочак».».

Украінскія робаты атакавалі расейскі вайсковы аэрадром «Энгельс» пасля таго, як расейцы выкацілі на адкрытую пляцоўку 60 кантэйнераў з ракетамі, і пра гэта стала вядома Сілам абароны. Пра гэта ў эфіры тэлемарафона распавёў авіяцыйны эксперт Валерый Раманенка, піша unian.net.

Ён адзначыў, што склад боепрыпасаў, гаручага і тэхніка-эксплуатацыйная частка з'яўляюцца звычайнымі элементамі кожнага вайсковага аэрадрома. Дарэчы, на аэрадроме «Энгельс» размяшчаюцца як ракетаносцы Ту-160 і Ту-95МС, так і бамбавікі Ту-22М3. Менавіта таму на гэтай авіябазе захоўваліся і крылатыя ракеты, і авіябомбы.

«Так што ўвогуле, усё ж такая інфраструктура аэрадрома лагічная...Адзінае што, там расейцы прымудрыліся выкаціць больш за 60 кантэйнераў проста на пляцоўку каля складоў», – распавёў эксперт.

З ягоных звестак, у гэтых кантэйнерах былі ракеты, з якімі расейцы праводзілі нейкія дзеянні - тэхнічны агляд, ці нешта іншае. Як адзначыў аналітык, калі ўкраінскія аналітыкі ўбачылі на спадарожнікавых здымках такое «відовішча», утрымацца ад таго, каб не зрэагаваць, «было проста немагчыма».

«І расейцам прыляцела, вядома. Прыляцела прыгожа - вырас відовішчны «грыбочак», - дадаў Раманенка.

У той жа час ён адзначыў, што гэты ўдар моцна не адаб'ецца на масаваных ракетных ударах акупантаў. Бо, у ворага шмат такіх складоў і наладжаная серыйная вытворчасць адпаведных ракет.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках