З пачатку 2024 года страты расейцаў склалі больш за паўмільёна чалавек
- 21.03.2025, 19:06
- 1,614

Пра гэта паведаміў гетман УСУ.
З пачатку 2024 года страты расейскіх акупантаў склалі больш за паўмільёна чалавек.
Пра гэта паведаміў гетман УСУ Аляксандр Сырскі.
«Дзякуючы прафесійнай баявой працы ўсіх складнікаў Сіл абароны Украіны агульныя страты ворага ў асабовым складзе перавысілі 900 тысяч чалавек. З пачатку 2024 года, за год і амаль тры месяцы, агульныя страты расейскіх акупантаў пабольшалі на паўмільёна чалавек (540 790)», - паведаміў Сырскі.