22 сакавiка 2025, Субота, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейцаў заканчваецца самы папулярны тып зброі

16
У расейцаў заканчваецца самы папулярны тып зброі

Запасы на нулі.

У стратэгіі вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны, праблема можа ўзнікаць не толькі ў нястачы асабовага складу, але ў запасах тэхнікі, сярод іншага танкаў і бронятэхнікі. OSINT-даследнік Рычард Верэкер піша, што, верагодна, у расейскіх акупантаў заканчваюцца танкі Т-72, якія да таго складалі аснову танкавага парку УС РФ.

«Расейскія страты танкаў дэманструюць незвычайную карціну», – напісаў ён у сваім блогу на платформе Х.

Аналітык адзначыў, што цягам апошніх месяцаў у расейцаў страты Т-72 пачалі імкліва зніжацца і да сакавіка ўпалі практычна да нуля.

Паводле ягоных звестак, цяпер дзве траціны расейскіх стратаў у танках прыпадаюць на Т-80, які перасталі серыйна выпускаць у 1996 годзе.

Яшчэ чвэрць стратаў прыпадае на Т-62, якія вырабляліся да 1975 года. І толькі на трэцім месцы ў колькасці стратаў ідзе найноўшы з выкарыстаных у баях танк Т-90.

Веракер цікавіцца, куды зніклі расейскія Т-72 са спісаў страчанай тэхнікі акупантаў.

Ён звяртае ўвагу на тое, што танкі Т-72, якія былі знятыя з захоўвання і прайшлі мадэрнізацыю, больш не паступаюць на фронт у значных колькасцях.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках