22 сакавiка 2025, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін маліўся за Трампа, калі ў яго стралялі»

47
«Пуцін маліўся за Трампа, калі ў яго стралялі»

Спецпасланнік Стыў Уіткаф расказаў пра «мілы» і «асабісты» жэст Крамля.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін перадаў Дональду Трампу ягоны партрэт і заявіў, што маліўся за амерыканскага прэзідэнта, калі ў яго стралялі. Пра гэта заявіў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф у інтэрв'ю прапагандысцкаму журналісту Такеру Карлсану, піша УНИАН.

Падчас размовы Уіткаф адзначыў, што не ўважае Пуціна за дрэннага чалавека. На ягоную думку, да вайны нібы прывялі некалькі складнікаў, а не толькі адзін чалавек.

Уіткаф згадаў, што ягоны другі візіт у Расею «набыў асабісты характар», паколькі падчас сустрэчы Пуцін уручыў яму партрэт Трампа ад выбітнага расейскага мастака і папрасіў перадаць яго амерыканскаму прэзідэнту. Больш за тое, Пуцін расказаў, што маліўся за Трампа, калі ў яго стралялі.

«Маліўся за прэзідэнта, не таму, што ён быў прэзідэнтам ЗША ці мог ім стаць, а таму, што ён быў ягоным сябрам. Ён маліўся за сябра. Можаце ўявіць, што сядзіце і слухаеце такія размовы? Я вярнуўся дадому, перадаў гэтае паведамленне нашаму прэзідэнту і ўручыў карціну. Відавочна, што гэта яго кранула», – заявіў Уіткаф.

Спецпасланнік заявіў, што гэтым «мілым жэстам» была адноўленая «сувязь» паміж Трампам і Пуціным.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках