Пад Белгарадам ліквідаваны даўні вораг Украіны «Ботaкс»
22- 22.03.2025, 19:19
- 28,346

Ён ваяваў з 2014 года.
Сілы абароны Украіны ліквідавалі вядомага расейскага акупанта – ваеннага злачынцу і неанацыста з групоўкі «Эспаньела» Івана Дзямідава з поклічам «Ботакс».
Пра ягоную смерць першымі паведамілі некалькі Z-ваенкараў, неўзабаве інфармацыя была пацверджаная на канале «Эспаньолы», паведамляе «Дыялог.UA».
«Вельмі цяжка пісаць пра гэта, але Ваня Ботакс разам з хлопцамі загінуў, абараняючы Белгарадскую вобласць», – пішуць Z-каналы.
Вядома, што акупант быў знішчаны ў раёне населенага пункта Чырвоная Яруга на Белгарадчыне, дзе ў апошнія дні ідуць вельмі актыўныя баі. Дэталі расейцы не раскрываюць.
Аднак 18 сакавіка Z-канал, звязаны з УС Расеі, паведаміў пра паспяховы ўдар УСУ па зборы жывой сілы і тэхнікі ў Чырвонай Ярузе і вялікія страты. Не выключана, што «Ботaкс» патрапіў менавіта пад гэты ўдар. Нараджэнец Масквы Дзямідаў – даўні вораг Украіны.
Яшчэ ў 2014 годзе ён пачаў ваяваць на Данбасе ў складзе акупацыйнага войска РФ, узначальваў медыцынскую службу групоўкі «Эспаньела».
У перапынках паміж агрэсіяй супраць Украіны ён таксама ўдзельнічаў у войнах у Сірыі і Лівіі ў складзе групоўкі «Вагнер».
