23 сакавiка 2025, Нядзеля, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя перамовы ў Савудаўскай Арабіі: у Вярхоўнай Радзе агучылі мэты Украіны і Расеі

Новыя перамовы ў Савудаўскай Арабіі: у Вярхоўнай Радзе агучылі мэты Украіны і Расеі

Пуцін спрабуе цягнуць час.

Чалец камітэта Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях нацбяспекі, абароны і выведкі Фёдар Веніслаўскі расказаў, што будзе ўзгадняцца падчас новага этапу перамоў Украіны і ЗША ў Савудаўскай Арабіі.

- Украінская дэлегацыя будзе сустракацца з прадстаўнікамі ЗША ў Савудаўскай Арабіі, будуць працягваць узгадняць пералік аб'ектаў, якія перш за ўсё не могуць быць аб'ектамі нападаў з боку Расейскай Федэрацыі. Такі пералік падрыхтаваны, і наша дэлегацыя вязе яго ў Эр-Рыяд, - адзначыў ён у інтэрв'ю Radio NV. - Напэўна, будуць яшчэ нейкія дамоўленасці наконт спынення агню, але ўсё залежыць ад пазіцыі нашага ворага.

Дэпутат нагадаў, што Украіна пагадзілася на прапанову прэзідэнт ЗША Дональда Трампа аб 30-дзённым поўным спыненні агню, а расейскі кіраўнік Пуцін - не. Веніслаўскі не выключыў, што амерыканскі лідар можа паўплываць на Расею:

- Пуцін спрабуе цягнуць час, ён думае, што гэтае зацягванне будзе гуляць на руку РФ… Гэта тактыка Пуціна. Таму я не выключаў бы, што сапраўды ўсё гэта пяройдзе ў нейкі працяглы працэс. Але, з іншага боку, Трамп заяўляў аб неабходнасці хуткага спынення агню. Таму я думаю, што, калі Расея будзе далей выкарыстоўваць гэта як алгарытм сваіх паводзін, то Трамп можа скарыстацца балючымі метадамі для ўплыву на Расею.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках