23 сакавiка 2025, Нядзеля, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет расфарбаваў Беларусь у тры колеры

Белгідрамет расфарбаваў Беларусь у тры колеры

Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Беларускія дзяржаўныя метэаролагі ўдзень у суботу папярэдзілі, што ў нядзелю, 23 сакавіка, у шэрагу раёнаў Беларусі будзе "неспрыяльная гідраметэаралагічная з'ява".

У Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. "Удзень 23 сакавіка (нядзеля) па захадзе краіны ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру парывамі 15-18 м/с", — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам, сіноптык тэлеграм-канала Nadvorie са спасылкай на еўрапейскую мадэль прагназавання ECMWF паведаміў аб невялікіх дажджах.

"Уначы з нядзелі на панядзелак і ўдзень у панядзелак на значнай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы пры тэмпературы +3..+7°, удзень, у другой палове, на ўсходзе краіны магчымы дождж са снегам", - папярэдзіў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, следам за нядзельным цыклонам да вечара панядзелка з паўднёвага захаду падыдзе яшчэ адзін "з мацнейшымі ападкамі ". А гэта значыць, што найбольш інтэнсіўныя дажджы паводле прагнозу ECMWF пройдуць на поўдні і ўсходзе Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках