25 сакавiка 2025, aўторак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У Малдове зніклі прарасейскія дэпутаты

6
Reuters: У Малдове зніклі прарасейскія дэпутаты

Спробы ўстанавіць іх месцазнаходжанне не мелі поспеху.

Улады Малдовы абвясцілі ў міжнародны вышук прарасейскага дэпутата парламента Аляксандра Несцяроўскага, які знік у дзень вынясення яму 12-гадовага турэмнага прысуду паводле абвінавачання ў карупцыі, паведамляе Reuters.

Ён з'яўляецца паплечнікам Ілана Шора, збеглага бізнэс-магната, які таксама сядзеў у турме за ўдзел у масавым махлярстве і зараз узначальвае палітычную партыю ў выгнанні ў Маскве. Праеўрапейскі ўрад Малдовы абвінавачвае яго ў спробе дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне.

Ордэр на вышук Несцяроўскага быў выдадзены позна ўвечары ў пятніцу, і міністр унутраных спраў Даніэла Місаіл-Нікіціна заявіла, што спробы ўстанавіць яго месцазнаходжанне не ўвянчаліся поспехам. Улады Украіны і Румыніі таксама не знайшлі ягоных слядоў.

«Ордэр на вышук спадара Несцяроўскага быў выдадзены ў рэкордна кароткія тэрміны», - сказала Місаіл-Нікіціна ў інтэрв'ю малдаўскаму тэлеканалу TVR.

«Праводзяцца розныя аперацыі, хаця я не магу пра іх казаць. Паліцыя разглядае ўсе версіі, каб знайсці Несцяроўскага».

З яе слоў, паліцыя разглядала імавернасць таго, што Несцяроўскі, які атрымаў расейскае грамадзянства ў момант абвяшчэння прысуду, хаваецца ў расейскім пасольстве, але гэта выявілася няпраўдай.

Несцяроўскага вінавацілі ў атрыманні грошай ад злачыннай групоўкі для фінансавання дзейнасці блока Шора «Перамога». Заканадаўца Ірына Лазаван, якая чакае прысуду паводле аналагічнага абвінавачання, таксама знікла.

Два гады таму Шор быў прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі ў сувязі са знікненнем 1 мільярда даляраў з банкаўскай сістэмы падчас «крадзяжу стагоддзя» ў Малдове ў 2014-15 гадах. Ён уцёк спачатку ў Ізраіль, затым у Маскву, зараз мае расейскае грамадзянства і пазбег усіх спроб яго экстрадыцыі.

Малдаўскія суды забаранілі палітычныя партыі, звязаныя з Шорам, які арганізоўваў шумныя антыўрадавыя пратэсты ў сталіцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках