25 сакавiка 2025, aўторак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У продажы з'явіліся квіткі на канцэрт Эмінэма ў Менску

7
У продажы з'явіліся квіткі на канцэрт Эмінэма ў Менску

Але выступаў зоркі ў Беларусі чакаць не варта.

У Беларусі пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра небывалую падзею – канцэрт Эмінэма ў Менску, піша «Белсат». На спецыяльна створаным сайце нават указаная дата выступлення - 12 ліпеня 2025 года на Нацыянальным футбольным стадыёне.

Эмінэм. Крыніца: Eminem/Facebook

На сайце, які не мае нічога агульнага з артыстам, ужо прадаюцца квіткі коштам ад $125 да $1500. А вось на афіцыйным сайце Эмінэма няма ніякай інфармацыі аб туры ў 2025 годзе. Акрамя таго, ніякіх каментароў наконт магчымага тура спявак не даваў.

Так што, на жаль, гэта чарговы падман: сам Эмінэм пра гэта нічога не ведае. Акрамя таго, выступу зоркі ў Менску чакаць не варта хаця б таму, што ён адкрыта падтрымаў Украіну ў 2022 годзе.

Крыніца: фэйкавы сайт па продажы квіткоў

Спекуляцыі вакол «Сусветнага тура Эмінэма ў 2025 годзе» з'явіліся пасля яго кароткага тура па Блізкім Усходзе ў снежні 2024 года. Яго нядаўнія жывыя выступы былі сустрэтыя захопленымі водгукамі, прымусіўшы еўрапейскіх фанатаў яшчэ мацней чакаць сустрэчы.

Нагадаем, што апошні раз Эмінэм выступаў у Еўропе ў далёкім 2018 годзе. Пасля гэтага ён даў толькі два канцэрты на стадыёне Twickenham Stadium у Вялікай Брытаніі ў рамках Revival Tour.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках