25 сакавiка 2025, aўторак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адбыўся марш у гонар Дня Волі

3
У Варшаве адбыўся марш у гонар Дня Волі

Удзельнікі пранеслі па цэнтры польскай сталіцы гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг.

У Варшаве ўрачыста адсвяткавалі 107-годдзе з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Сёлета святкаванне пастанавілі правесці не толькі ў традыцыйную дату, 25 сакавіка (якая ў 2025 годзе выпадае на аўторак), але і ў папярэднюю нядзелю, 23 сакавіка.

У гонар Дня Волі беларусы пранеслі па варшаўскіх вуліцах уражальны БЧБ-сцяг даўжынёй 330 метраў. Шэсце пачалося на плошчы Трох Крыжоў, адкуль удзельнікі з вялізным бел-чырвона-белым сцягам, які расцягнуўся на 330 метраў, накіраваліся маршам да Замкавай плошчы. Там адбыўся канцэрт, прысвечаны знамянальнай даце.

Фота: Charter97.org
Фота: Charter97.org
Фота: Charter97.org
Фота: Charter97.org
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках