25 сакавiка 2025, aўторак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Расея не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць"

7
"Расея не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць"

У РФ ідзе вайна за выжыванне.

У Расеі таксама ідзе вайна за выжыванне, бо гэтая дзяржава не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць зараз.

Пра гэта ў інтэрв'ю "Армія TV" сказаў Пётр "Рола" Гарбаценка, начальнік штаба Трэцяй асобнай штурмавой брыгады УСУ.

"У Расеі таксама ідзе вайна за выжыванне. Гэтая дзяржава не зможа існаваць у такім кантэксце, у якім яна ёсць. Ёй трэба ці адпаведна развіцца і стаць гегемонам са сваім уплывам... Ці ўсё", - сказаў "Рола".

З яго слоў, Расея хоча вярнуцца ў "вялікую гульню", бо ў адваротным выпадку - гэта падзенне эканомікі і нараджальнасці.

"Гэта краіна, якая жыве не за кошт дабаўленай вартасці на прадукты і тавары. А аснова дзяржавы - гэта вытворчасць тавараў і паслуг. У іх, адпаведна, гэта толькі "голая" рэсурсная база", - адзначыў вайсковец.

Так, зазначыў ён, каб гэтая дзяржава выжыла, яна павінна стаць імперыяй, бо "тады яе ўплыў будзе задавальняць усе яе патрэбнасці, нягледзячы на ​​яе ўзровень развіцця".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках