Мянчанка пасля спектакля тэатра з «ЛНР»: Слава Украіне!
81- 24.03.2025, 21:01
- 56,314

Гераічны ўчынак.
У Менску гастралюе тэатр з акупаванай расейцамі Луганскай вобласці Украіны. У нядзелю на сцэне Белдзяржфілармоніі давалі рок-оперу "Распятае юнацтва".
Адна з жанчын пасля спектакля выгукнула лозунг "Слава Украіне!".
“Распятае юнацтва” апавядае пра падпольную арганізацыю “Маладая гвардыя”, якую ў 1942 годзе падчас нямецкай акупацыі арганізавала моладзь з украінскага горада Краснадон.